Міністар замежных справаў Польшчы Гжэгаж Схетына папрасіў прабачэньня за ўчынак аднаго з польскіх дэпутатаў Эўрапейскага парлямэнту, які на пасяджэньні ў сераду, 8 ліпеня, падняў руку ў нацысцкім вітаньні, перадае Бі-бі-сі са спасылкай на польскія СМІ.
Інцыдэнт адбыўся падчас абмеркаваньня пытаньня аб увядзеньні адзінага квітка для паездак на ўсёй тэрыторыі Эўразьвязу. Дэпутат Януш Корвін-Міке зрабіў нацысцкі жэст, суправадзіўшы яго словамі «Адзін народ, адзін рэйх, адзін квіток», перафразоўваючы нацысцкі лёзунг. Корвін-Міке заявіў, што выступае за разнастайнасьць падыходаў у межах ЭЗ.
Кіраўнік МЗС Польшчы прынёс прабачэньні перад Эўрапейскім парлямэнтам і выбарнікамі за «выхадку» дэпутата і дадаў, што «нам усім сорамна за такія паводзіны».
У траўні Януш Корвін-Міке заняў чацьвёртае месца на прэзыдэнцкіх выбарах у Польшчы, прапусьціўшы наперад Анджэя Дуду, Браніслава Камароўскага і рок-музыку Паўла Кукіза. За яго аддалі галасы 3,26% выбарнікаў.