Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Круглянскім раёне разьбіўся самалёт


На полі каля вёскі Альшаньнікі-2 упаў лёгкаматорны самалёт невядомай канструкцыі.

Пра гэта паведамляе Міністэрства па надзвычайных сытуацыях.

Выпратавальнікі знайшлі лётчыка, заблякаванага ў самалёце.

Паводле папярэдняй інфармацыі, ён зьяўляецца кіраўніком авіягуртка шклоўскага цэнтру дзіцячай творчасьці «Прамень».

Супрацоўнікі МНС вызвалілі лётчыка з кабіны і перадалі яго хуткай мэдычнай дапамозе для шпіталізацыі.

Прычыны падзеньня самалёта карэспандэнту Свабоды ў прэс-службе МНС не патлумачылі.

Пілёт знаходзіцца ў лякарні Круглянскага раёну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG