Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сям’я кітайскага камуніста атрымае дзясяткі тысячаў даляраў за тое, што іх сваяк напіўся на ўрадавым банкеце і памёр


Сваякі сябра Кітайскай камуністычнай партыі, які напіўся на ўрадавым банкеце і затым памёр, атрымаюць буйную кампэнсацыю. Дзяржава выплаціць сям’і 1 мільён юаняў (160 тысяч даляраў па цяперашнім курсе).

Ляо Ёнгхуа, які працаваў у дэпартамэнце зямельных і прыродных рэсурсаў гарадзкога акругі Чэньчжоў правінцыі Хунань, памёр 8 траўня сёлета ад праблемаў з сэрцам. Сьмерць чыноўніка, хутчэй за ўсё, была справакаваная інтаксыкацыяй арганізму ад выпітага алькаголю на банкеце, паведамляе South China Morning Post.

Сваякі камуніста запатрабавалі, каб кожны, хто прысутнічаў на сьвяце, унёс 70 тысяч юаняў у кампэнсацыйны фонд, створаны пасьля сьмерці партыйца. Чыноўнік пасьпеў выпіць на сьвяце і нават пасьпяваць у караоке.

У 2014 годзе ў суседнім горадзе Хэнгіанг пасьля банкету памёр іншы чыноўнік. Перабраўшы з алькаголем, службоўца заснуў і падавіўся ўласнымі ванітамі.

У 2009 годзе пасьля абеду зь дзелавымі партнэрамі ад вялікай колькасьці выпітага памёр сакратар камуністычнай партыі Кітая Шэнь Хао.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG