Папа Рымскі Францішак абрынуўся з крытыкай на найбуйнейшыя міжнародныя арганізацыі, асудзіўшы іх маўчаньне з нагоды выпадкаў масавага забойства хрысьціянаў, якое пантыфік назваў змоўніцкім.
Запісы другога бартавога самапісца з самалёта Airbus A320 авіякампаніі Germanwings, які разьбіўся ў францускіх Альпах на мінулым тыдні, пацьвярджаюць папярэднія высновы, што другі пілёт Андрэас Любіц наўмысна зьнішчыў самалёт.
Новыя падрабязнасьці пра Андрэаса Любіца — пілёта самалёта Germanwings, які разьбіўся ў Альпах — паведамілі нямецкія пракуроры.
У Белтэлерадыёкампаніі заяўляюць, што стараюцца «максымальна зьмякчыць прапагандысцкую рыторыку» расейскага тэлебачаньня наконт падзеяў ва Ўкраіне.
З пачатку лета мінулага году з-за баявых дзеяньняў многія жыхары Данбасу былі вымушаныя пакінуць свае дамы і пачаць жыцьцё зноўку.
2 красавіка судзьдзя Чыгуначнага раёну Гомеля Мікалай Бакуноў пакараў штрафам у 5 мільёнаў 400 тысяч рублёў фрылансера Кастуся Жукоўскага за нібыта «незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ» без акрэдытацыі ў беларускім Міністэрстве замежных спраў.
Невядомы твітаранін уводзіць у зман інтэрнэт-карыстальнікаў імітацыяй сайту Савета Міністраў Беларусі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ўраду.
Узброеныя баевікі ў масках уварваліся ва ўнівэрсытэт на паўночным усходзе Кеніі, забіўшы як найменей 147 чалавек і ўзяўшы ў закладнікі студэнтаў. Каля васьмі дзясяткаў чалавек параненыя.
2 красавіка афіцыйна адзначаецца дзень яднаньня народаў Беларусі і Расеі. Напярэдадні карэспандэнт беларускай Свабоды наведаў памежную расейскую вёску Жалязьняк у Смаленскай вобласьці.
Атрымаць беларускае грамадзянства цяпер стане лягчэй. Гэта вынікае з тых паправак да закона «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь», які сёньня прынялі ў першым чытаньні дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
Прынамсі 54 чалавекі загінулі ў Ахоцкім моры ў раёне расейскага паўвострава Камчатка, калі затануў траўлер «Далёкі Ўсход».
Паплечнікі Барыса Нямцова разьлічваюць, што ўжо ў сярэдзіне красавіка даклад «Пуцін і вайна» убачыць сьвет.
Намесьнік старшыні Мэджліса крымска-татарскага народа Аслан Амэр Кырымлы распавёў Свабодзе, што страціў ягоны народ за год расейскай акупацыі Крыму.
Лукашэнка ў Instagram, тунэль пад Беларусьсю, крыж на Эйфелевай вежы і іншае. Свабода зрабіла агляд найбольш цікавых жартаў беларускіх СМІ з нагоды 1 красавіка.
У спрэчцы з кампаніяй «Саўт Вэстэрн», якая хоча забудаваць сквэр, адміністрацыя Цэнтральнага раёну Менска спадзяецца на падтрымку мясцовых жыхароў.
Карэспандэнт Свабоды ў Горадні запісваў на дыктафон палітычныя анэкдоты.
Актывісты грамадзкага аб’яднаньня «Альтэрнатыва» атрымалі адказ зь Менгарвыканкаму на свой зварот пра зьмену назваў цэнтральных вуліц і плошчаў сталіцы.
Турэцкі пракурор Мехмэт Селім Кіраза, якога паранілі пры звальненьні з закладнікаў у будынку суду ў Стамбуле, памёр у шпіталі.
Кіргіскі праваабаронца Андуруш Тактанасыраў спаліў перад будынкам кіргіскага парлямэнту ў Бішкеку чучала прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
Актывісткі жаночай арганізацыі FEMEN ў нядзелю, 29 сакавіка, агаліліся перад лідэрам францускай партыі «Нацыянальны фронт» Марын Ле Пэн.
Віцебскі праваабаронца патрабуе знайсьці і пакараць гандляроў сьцяжкамі СССР.
У Бабруйску прастойвае завод масавых шын акцыянэрнага таварыства «Белшына». Працоўных адправілі ў адпачынкі ды на падшэфнае сельгаспрадпрыемства. Вытворчасьць спынілася яшчэ 25 сакавіка, але вядома пра гэта стала толькі цяпер. Аднавіць працу плянуюць на пачатку красавіка.
У Менску склалася ўнікальная для Эўропы сытуацыя, калі кожны ахвотны можа задарма прыпаркавацца амаль у любым месцы ў цэнтры гораду. Аднак ужо неўзабаве сытуацыя можа зьмяніцца.
Сусьветная прэса працягвае абмяркоўваць трагедыю, у якой загінулі 150 чалавек.
У справе аб забойстве Барыса Нямцова зьявіўся новы фігурант, піша расейскае выданьне «Коммерсант» са спасылкай на крыніцы, блізкія да расьсьледаваньня.
Нямецкае выданьне Bild выклала расшыфроўку «чорнай скрыні» самалёта кампаніі Germanwings, які, паводле сьледзтва, другі пілёт Андрэас Любіц наўмысна накіраваў да зямлі, забіўшы 150 чалавек.
Пацярпелых у выніку выбуху няма, пашкоджаньні атрымалі нежылыя памяшканьні адной з грамадзкіх арганізацый, якая займаецца дапамогай воінам АТО
Пілёт рэйсу кампаніі Germanwings, які разьбіўся ў францускіх Альпах казаў сваёй былой дзяўчыне, што хоча зрабіць нешта, каб «зьмяніць сыстэму».
Дзеяньні другога пілёта «Аэробуса-320», які пацярпеў крушэньне ў Альпах, прывялі да гібелі 150 пасажыраў і членаў экіпажа.
Ваенная пракуратура дала ацэнку дзеяньням дыспэтчараў аэрадрома «Паўночны» — аднаму з іх будзе выстаўленае абвінавачваньне ў «наўмысным», а другому — у «ненаўмысна давядзеньні да авіякатастрофы».
Ці дазволена беларускім лётчыкам пакідаць аднаго пілёта ў кабіне пасажырскага самалёта падчас палёту?
Нямецкі пілёт Андрэас Любіц, якога падазраюць у наўмысным зьнішчэньні самалёта авіякампаніі Germanwings, «утойваў сваю хваробу» ад працадаўцы і калегаў-пілётаў.
27-гадовы пілёт Андрэас Любіц, які, паводле сьледзтва, наўмысна зьнішчыў самалёт авіякампаніі Germanwings, забіўшы сябе і 149 чалавек на борце, быў ня першым, хто зьвёў рахункі з жыцьцём такім чынам.
Адна з найстарэйшых незалежных газэт Беларусі, дзелавы штотыднёвік «Белорусы и рынок» — пад пагрозай закрыцьця: з-за канфлікту з кіраўніцтвам журналісты гатовыя пазвальняцца.
Нямецкая паліцыя абшукала кватэру 28-гадовага пілёта Андрэаса Любіца, які, як лічыць сьледзтва, наўмысна накіраваў у гару самалёт авіякампаніі Germanwings, забіўшы ўсіх 150 пасажыраў і сябраў экіпажу.
У Нью-Ёрку ў выніку пажару ў будынку на Манхэтэне цяжкія траўмы атрымаў, як найменей, адзін чалавек, паведамляе агенцтва Associated Press са спасылкай на пажарную службу.
У авіякампаніях Germanwings і Lufthansa глыбока шакаваныя заявай францускіх уладаў аб тым, што другі пілёт A320, які разьбіўся ў Альпах, хацеў зьнішчыць самалёт, заявіў на прэс-канфэрэнцыі кіраўнік Lufthansa Карстэн Шпор.
Паводле пракурора Марсэля Брыса Робэна, запісы бартавога самапісца сьведчаць аб тым, што другі пілёт 28-гадовы грамадзянін Нямеччыны Андрэас Любіц наўмысна пайшоў на зьніжэньне вышыні.
У Беларусі падрыхтаваныя зьмяненьні ва ўказ № 60 «Аб мерах па ўдасканаленьні выкарыстаньня нацыянальнага сэгмэнта сеткі Інтэрнэт».
У Данецкай вобласьці ў ноч на чацьвер у выніку падрыву на міне пасажырскага аўтобуса загінулі чатыры чалавекі, 19 пацярпелі, паведамляе УНІАН.
Французскія спэцыялісты вывучаюць зьвесткі з бартавых самапісцаў самалёта Airbus нямецкай авіякампаніі Germanwings, які разьбіўся ў францускіх Альпах 24 сакавіка.
Працягваецца выратавальная апэрацыя на месцы падзеньня самалёта авіякампаніі Germanwings ў францускіх Альпах.
Белыя і чырвоныя стужкі зьявіліся каля віцебскіх мастоў. Чыя гэта ідэя — невядома, але мінакі адразу зьвяртаюць увагу на незвычайную зьяву.
У Горках на Магілёўшчыне мясцовыя рупліўцы беларушчыны павіншавалі студэнтаў сельскагаспадарчай акадэміі з Днём Волі.
Менавіта Днём Незалежнасьці на дзяржаўным узроўні павінен лічыцца Дзень Волі 25 сакавіка, упэўненыя ў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду».
Для эвакуацыі целаў загінулых з месца катастрофы спатрэбіцца некалькі дзён.
Ратавальнікі ў французскіх Альпах 25 сакавіка працягваюць працу на месцы падзеньня самалёта авіякампаніі Germanwings з 150 людзьмі на борце.
Пажар у Магілёве на палігоне старых аўтамабільных шын «Магілёўаблрэсурсы» лякалізаваны, але працы па тушэньні працягваюцца.
Для эвакуацыі целаў загінулых з месца катастрофы спатрэбіцца некалькі дзён. У Францыі распачатае расьсьледаваньне крушэньня самалёта авіякампаніі Germanwings.
Загрузіць яшчэ