Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На момант аварыі самалёта ў Альпах у кабіне знаходзіўся адзін пілёт


Французскія спэцыялісты вывучаюць зьвесткі з бартавых самапісцаў самалёта Airbus нямецкай авіякампаніі Germanwings, які разьбіўся ў францускіх Альпах 24 сакавіка.

Выданьне New York Times зьвяртае ўвагу на незвычайныя абставіны трагедыі — запісы «чорных скрыняў» сьведчаць, што адзін зь пілётаў выйшаў з кабіны і ня змог вярнуцца на працоўнае месца, калі самалёт рэзка пайшоў уніз.

«Мужчына звонку лёгка стукае ў дзьверы і не атрымлівае ніякага адказу», —цытуе New York Times неназванага сьледчага, які спасылаецца на запісы самапісцаў.

Таксама ёсьць паведамленьні, што падзеньне не было імгненным — самалёт, які накіроўваўся з Барсэлоны ў Дзюсэльдорф, урэзаўся ў гару пасьля васьмі хвілінаў хуткага зьніжэньня.

25 сакавіка альпійскі раён, дзе адбылася катастрофа, наведалі, каб ушанаваць 150 ахвяраў, прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд, канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель і прэм’ер-міністар Гішпаніі Марыяна Рахой.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG