У Нью-Ёрку ў выніку пажару ў будынку на Манхэтэне цяжкія траўмы атрымаў, як найменей, адзін чалавек, паведамляе агенцтва Associated Press са спасылкай на пажарную службу.
Пяціпавярховы будынак часткова абваліўся. Над ім клюбы дыму. Гэты будынак разьмешчаны ў раёне East Village, недалёка ад Нью-Йоркскага ўнівэрсытэту і парку на Вашынгтон-сквэр.
Паступалі паведамленьні, што пажару папярэднічаў выбух, і што ў выніку шмат пацярпелых. Пра выбух праходзіла інфармацыя, у прыватнасьці, у The New York Times са спасылкай на людзей, якія патэлефанавалі ў выданьне.
Тэрыторыя, прылеглая да будынку на Манхэтэне, ачэпленая. Праводзіцца эвакуацыя.
У інтэрнэце зьявіліся кадры з месца падзеі.