Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: у справе аб забойстве Нямцова зьявіўся новы фігурант


У справе аб забойстве Барыса Нямцова зьявіўся новы фігурант, піша расейскае выданьне «Коммерсант» са спасылкай на крыніцы, блізкія да расьсьледаваньня.

Сьледзтву ўдалося ўстанавіць чалавека па мянушцы Руслік, які, па сьведчаньнях галоўнага абвінавачанага па справе Заўра Дадаева, узброіў удзельнікаў злачынства, даў ім аўтамабіль і абяцаў грошы — па 5 мільёнаў рублёў кожнаму.

Сьледчаму камітэту вядомыя імя і прозьвішча гэтага чалавека, аднак пакуль яны не разгалошваюцца. Паведамляецца толькі, што ён зямляк абвінавачаных. У вышук ён не аб’яўлены, піша газэта.

Раней СМІ са спасылкай на крыніцы пісалі пра «чачэнца Русіка», які фігураваў у паказаньнях Дадаева. Дадаеў нібыта прызнаўся ў тым, што арганізаваць забойства яму дапамагаў ураджэнец Чачні па мянушцы Русік, зь якім ён выпадкова пазнаёміўся ў гандлёвым цэнтры «Эўрапейскі» ў Маскве.

У цяперашні час па справе аб забойстве Барыса Нямцова арыштаваныя пяць чалавек — Заўр Дадаеў, Тамерлан Эскерханаў, Рамзат Бахаеў, а таксама Анзор і Шадзід Губашавы. На мінулым тыдні стала вядома, што па справе ў якасьці сьведкі быў дапытаны былы калега Дадаева па батальёне «Поўнач» Руслан Гарамееў.

Расейскі апазыцыйны палітык Барыс Нямцоў быў забіты ў цэнтры Масквы позна ўвечары 27 лютага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG