Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вызвалены з закладнікаў турэцкі пракурор памёр у шпіталі


Турэцкая паліцыя ля будынка суда ў Стамбуле падчас спецапэрацыі, 31 сакавіка 2015 году
Турэцкая паліцыя ля будынка суда ў Стамбуле падчас спецапэрацыі, 31 сакавіка 2015 году

Турэцкі пракурор Мехмэт Селім Кіраза, якога паранілі пры звальненьні з закладнікаў у будынку суду ў Стамбуле, памёр у шпіталі.

Таксама падчас апэрацыі па вызваленьні пракурора застрэлілі двух чалавек, якія бралі яго ў закладнікі.

Прэзыдэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган паведаміў, што падчас апэрацыі па вызваленьні, пракурора Кіраза паранілі ў галаву, яго даставілі ў шпіталь, дзе лекары спрабавалі выратаваць яго.

Паводле слоў прэм’ер-міністра Турцыі Ахмета Давутаглу, Мехмэт Селім Кіраз памёр падчас апэрацыі.

Згодна з паведамленьнем паліцыі, рашэньне штурмаваць будынак суду было прынятае пасьля таго, як падчас тэлефонных перамоваў з нападнікамі сілавікі пачулі страляніну.

31 сакавіка прадстаўнікі скрайне левай групы Рэвалюцыйная народная вызваленчая партыя-фронт захапілі пракурора і пагражалі яго забіць.

Пракурор Кіраз расьсьледаваў сьмерць 15-гадовага хлопца, які загінуў ад дзеяньня газавага балёнчыка, які паліцэйскія ўжылі супраць удзельнікаў антыўрадавых пратэстаў у 2013 годзе.

Людзі, якія захапілі пракурора, патрабавалі, каб супраць паліцыі былі прад’яўленыя абвінавачваньні ў сьмерці хлопца, а таксама, каб былі закрытыя справы супраць актывістаў, што праводзілі акцыі ў падтрымку загінулага.

Прадстаўнікоў Рэвалюцыйнай народнай вызваленчай партыі-фронту абвінавачваюць у зьдзяйсьненьні выбуху ля амбасады ЗША ў Турцыі ў 2013 годзе. ЗША, ЭЗ і Турцыя ўнесьлі гэтую арганізацыю ў сьпіс тэрарыстычных.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG