Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя абшукала кватэру пілёта Germanwings


 Андрэас Любіц
Андрэас Любіц

Нямецкая паліцыя абшукала кватэру 28-гадовага пілёта Андрэаса Любіца, які, як лічыць сьледзтва, наўмысна накіраваў у гару самалёт авіякампаніі Germanwings, забіўшы ўсіх 150 пасажыраў і сябраў экіпажу.

Француская пракуратура на падставе зьвестак бартавых самапісцаў сьцьвярджае, што другі пілёт Андрэас Любіц забарыкадаваўся ў кабіне самалёта, калі камандзір экіпажу пакінуў яе.

Нямецкія і францускія афіцыйныя асобы заявілі, што ня бачаць ніякіх прыкметаў, што Любіц мог быць тэрарыстам, але не прапанавалі вэрсіі, якая магла б растлумачыць яго дзеяньні.

Суседзі пілёта ў яго родным нямецкім горадзе Монтабаур апісваюць Андрэаса Любіца як ветлівага маладога чалавека.

Празь некалькі гадзінаў пасьля гэтых паведамленьняў францускай пракуратуры некалькі авіякампаніяў сьвету абвясьцілі аб зьмене правілаў палётаў. З гэтага часу яны будуць патрабаваць, каб другі сябар экіпажу ўвесь час заставаўся ў кабіне. Такія нормы ўжо зьяўляюцца абавязковымі ў ЗША, але да гэтага часу гэтага не патрабавалі эўрапейскія правілы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG