Таксама пра праблемы з доступам да сайту tut.by паведамляюць карыстальнікі папулярнага партала.
2 кастрычніка калегія крымінальных спраў Гомельскага абласнога суду вынесла прысуд Віялеце Грыгор’евай і Максіму Халалеенку — бацькам, якіх прызналі вінаватымі ў забойстве і пакіданьні ў небясьпецы ўласных малалетніх дзяцей.
14 чалавек загінулі ў выніку крушэньня амэрыканскага самалёта ў Аўганістане.
Трагічны выпадак са стральбой у ЗША, чацьвёрты за апошні час.
Масква ацэніць палітычную і ваенную мэтазгоднасьць правядзеньня ваенна-паветранай апэрацыі супраць «Ісламскай дзяржавы» ў Іраку, калі паступіць адпаведны зварот ад Багдаду.
Шкада, што Алесь Юркойць ня стаў героем нашай радыйнай рубрыкі «Сталкеры Свабоды». Не пагадзіўся б. Па-першае, «чалавек непублічны», па-другое, мытнік на дзяржаўнай службе.
У Гомельскім абласным судзе блізіцца да завяршэньня разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні да бацькоў, якія абвінавачваюцца ў забойстве і пакіданьні ў небясьпецы сваіх малалетніх дзяцей.
Расея нанесла першы авіяўдар у Сырыі непадалёк ад гораду Хомс, паведаміў амэрыканскі тэлеканал CNN са спасылкай на прадстаўніка ўладаў ЗША.
Карэспандэнт украінскай службы Ляўко Стэк распавядае, як падлетак-музыка зь Беларусі за некалькі гадоў ператварыўся ў падазраванага ў «зьдзяйсьненьні цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў» на Данбасе.
Паведамляецца, што спаборніцтвы, на якіх вялася стральба з танкаў, прыпынілі пасьля няшчаснага выпадку.
Ваенна-паветраныя сілы Францыі нанесьлі першыя ўдары па пазыцыях экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава» ў Сырыі.
У ноч на 27 верасьня ў Гомелі пацярпеў галоўны офіс гомельскай апазыцыі — грамадзка-палітычны цэнтар на вуліцы Палескай, 52.
На кіраўнікоў урадаў Украіны і Польшчы Арсені Яцанюка і Эву Копач рыхтаваўся замах. Пра гэта сёньня паведаміла «Радыё Польшча».
Больш за 700 чалавек сталі ахвярамі цісканіны каля Мэкі падчас хаджу, які праходзіць гэтымі днямі. Зь Беларусі сёлета ў Саудаўскую Арабію выправіліся пяць чалавек.
Ахвярамі цісканіны падчас хаджу ў Савудаўскай Арабіі сталі, паводле апошніх зьвестак, ня менш за 717 чалавек, больш за 800 — траўмаваныя.
Абаронцы прыроды і змагары з браканьерамі з «Экалягічнай вахты Сахаліну», якіх 18 верасьня прызналі «замежнымі агентамі», вырашылі вярнуць грошы Фонду Леанарда Ды Капрыё, атрыманыя на захаваньне заказьніка «Ўсходні».
На здымках прыезду ў Менск Філіпа Кіркорава здарыўся канфлікт паміж фатографам TUT.BY і апэратарам «Белтэлерадыёкампаніі».
Пажарам моцна пашкоджныя два драўляныя будынкі. Прычыны ўзгараньня высьвятляюцца. Не выключаецца падпал.
Былы супрацоўнік расейскай вайсковай выведкі (ГРУ) Генадзь Краўцоў прызнаны вінаватым у здрадзе за спробу знайсьці працу ў замежнай кампаніі.
Парлямэнт Вугоршчыны ўхваліў закон, які дазваляе ўраду выкарыстоўваць армію для ўрэгуляваньня крызісу з уцекачамі.
Вучаніца сярэдняй школы № 54 падчас трэніроўкі адчула галавакружэньне, празь некалькі хвілінаў яе знайшлі без прыкметаў жыцьця.
У найбліжэйшыя дні стане зразумелы лёс некалькіх расейскіх вайскоўцаў з Новарасійску, якія адмовіліся ад «камандзіроўкі» ў Сырыю.
«Я выдаліў пост для поўнага разбору інфармацыі, так што ўсё яшчэ наперадзе!».
Паводле абноўленых дадзеных вайскоўцаў Пакістану, 29 чалавек загінулі ў выніку спробы талібаў штурмаваць ваенны аэрадром блізу горада Пешавар на паўночным захадзе краіны. (Відэа Reuters)
Ватыкан прыняў першых уцекачоў: сям’ю мэлькітаў — грэка-каталікоў з Сырыі.
Інфармацыйна-забаўляльны партал BuzzFeed расьсьледаваў дзейнасьць дробнага амэрыканскага гандляра зброяй — кампаніі Purple Shovel — празь якую міністэрства абароны ЗША закупляла зброю для сырыйскіх паўстанцаў у розных краінах, у тым ліку ў Беларусі, зь якой амэрыканскім фірмам забаронена весьці апэрацыі гандлю зброяй.
У Новасібірску вынесены прысуд маладым людзям, якія размалявалі савецкія манумэнты ў колеры ўкраінскага дзяржаўнага сьцяга.
Расея праводзіла кібэр-шпіянаж за Злучанымі Штатамі і краінамі Эўропы і Азіі на працягу сямі гадоў. Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным дакладзе фінскай фірмы ў галіне бясьпекі F-Secure.
Мігранты ў сераду пратэставалі супраць першага абвінаваўчага прысуду, вынесенага Будапэштам уцекачу, які незаконна перайшоў мяжу.
За подпіс пад відэа з заявай Аляксандра Лукашэнкі дэпутатам можа заняцца служба бясьпекі Казахстану.
Доўга думаў, ці пісаць пра гэта. Казалі – нашкодзіш. Рознае казалі. Але калі пачуў: «Разьбяруцца, нявіннага не пасадзяць», – адчуў страшнаваты подых 1937 году і вырашыў – пара.
На адмысловай пазачарговай сэсіі польскага Сэйму ў Варшаве ў сераду абмяркоўваліся пытаньні, зьвязаныя з прыёмам у краіну ўцекачоў.
Паліцыя ўжыла сьлезацечны газ і вадамёты супраць уцекачоў, якія прарваліся праз памежныя кардоны паблізу сэрбскага гораду Хоргаш.
Тэлефонны хуліган Уладзімір Красноў, больш вядомы як «пранкер Ваван», прызнаўся, што тэлефанаваў брытанскаму сьпеваку Элтану Джону ад імя прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна.
Міністар унутраных справаў Нямеччыны Томас дэ Мэзьер заявіў, што неабходна дамовіцца аб тым, як зрабіцж ціск на краіны, якія выступаюць супраць квот на мігрантаў.
Паліцыя Вугоршчыны паведамляе аб затрыманьні 9380 мігрантаў за спробу незаконна перасекчы мяжу з Сэрбіяй. На дадзены момант гэта рэкордная колькасьць уцекачоў, затрыманых у краіне за адзін дзень.
Міністры ўнутраных справаў краінаў Эўразьвязу ў прынцыпе дамовіліся наконт разьмеркаваньня 120 тысячаў уцекачоў у краінах ЭЗ, паведамляе Reuters.
Расейскія ўлады паведамілі, што ў нядзелю адбылася «вельмі магутная» хакерская атака на крамлёўскі вэбсайт.
Вугорскія ўлады перакрылі чыгуначныя шляхі, па якіх дзясяткі тысячаў мігрантаў пехатою пранікалі на тэрыторыю Эўразьвязу, пачаўшы гэтак паліцэйскую акцыю са спробай вырашыць уцякацкі крызіс, паведамляе Reuters.
Нямеччына разьлічвае да канца году прыняць у сябе да мільёну ўцекачоў з усходніх краін, заявіў віцэ-канцлер краіны Зігмар Габрыэль ў пасланьні, адрасаваным партыі сацыял-дэмакратаў.
Прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан адправіў яшчэ каля 900 паліцыянтаў на вугорска-сэрбскую мяжу, празь якую ў краіну працягваюць трапляць уцекачы.
Паводле канадзкай тэле- і радыёкампаніі CBCnews, ня выключана, што адказным за сьмерць малога сырыйскага хлопчыка, фатаграфія якога нядаўна абляцела ўвесь сьвет, можа быць ягоны бацька.
Паліцыя Чэскай Рэспублікі з прычыны крызісу з уцекачамі павялічвае колькасьць паліцыянтаў на мяжы з Аўстрыяй.
Міністар унутраных справаў Нямеччыны Томас дэ Мэзьер паведаміў, што, рэагуючы на няспынны прыток уцекачоў Фэдэральны ўрад Нямеччыны часова ўводзіць памежны кантроль. Часова спыняецца чыгуначная камунікацыя з Аўстрыяй.
Два дацкія зьнішчальнікі F-16 былі паднятыя ў паветра для магчымага перахопу двух расейскіх стратэгічных бамбавікоў у непасрэднай блізкасьці ад паветранай прасторы краіны, перадае РИА «Новости» са спасылкай на АР.
У Нямеччыну працягваюць прыбываць новыя і новыя мігранты: паліцыя Мюнхену паведамляе, што толькі ў мінулую суботу туды прыбылі 13 тысяч чалавек, перадае Бі-Бі-Сі.
Праз вакзал Келеты ў вугорскім Будапэшце, зь якога цягнікі выпраўляюцца ў Прагу і Вену, толькі за адзін дзень 9 верасьня, па прызнаньні валянтэраў, прайшло больш за 3 з паловай тысячы ўцекачоў.
Мясцовыя старажылы згадваюць пра сталінскія расстрэлы ў гэтых мясьцінах, а прадстаўнікі ўладаў заяўляюць, што экспэрты знайшлі тут «фрагмэнты нямецкага кіцяля».
Яшчэ 230 чалавек атрымалі раненьні. Колькасьць ахвяраў працягвае расьці.
Служба бясьпекі Ўкраіны заяўляе, што сумесна з Галоўнай ваеннай пракуратурай прадухіліла забойства міністра ўнутраных спраў Арсена Авакава і шэраг іншых заказных забойстваў у Кіеве і Харкаве.
Загрузіць яшчэ