Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вакзал у Будапэшце запоўнены ўцекачамі з Сырыі і Афганістану ФОТА


Праз вакзал Келеты ў вугорскім Будапэшце, зь якога цягнікі выпраўляюцца ў Прагу і Вену, толькі за адзін дзень 9 верасьня, па прызнаньні валянтэраў, прайшло больш за 3 з паловай тысячы ўцекачоў.

У асноўным гэта людзі з Сырыі, Афганістану і іншых краін, дзе альбо вядуцца ваенныя дзеяньні, альбо эканоміка разбурана вайной. Эканамічны фактар сапраўды адыгрывае такую самую ролю, як і выратаваньне жыцьцяў — уласнай і сваіх дзяцей.

Да 15 верасьня ў Будапэшце чакаюць значнага павелічэньня колькасьці ўцекачоў, паколькі ўсе ў лягеры ўпэўненыя — да гэтага тэрміну Вугоршчына закрые для прыбылых мяжу з Сэрбіяй. Уцекачы будуць вымушаныя альбо застацца ў ёй, альбо рызыкаваць свабодай і пераходзіць мяжу ўжо зусім нелегальна.

Фотарэпартаж карэспандэнта Расейскай службы Радыё Свабода з Будапэшту

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG