Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве згарэў этнахутар. «Дранік-фэст» пад пагрозай


Пажарам моцна пашкоджныя два драўляныя будынкі. Прычыны ўзгараньня высьвятляюцца. Не выключаецца падпал.

Уладальнік этнаграфічнага комплексу Сяргей Хмяльніцкі страты ад пажару пакуль не падлічваў, але яны, паводле яго, немалыя.

3 кастрычніка на этнахутары заплянаванае правядзеньне «Дранік-фэсту». Ці адбудзецца ён, уладальнік этнахутру пэўна сказаць ня можа.

«Згарэлі два будынкі, якія былі цэнтрам правядзеньня сьвята беларускай культуры», — зазначае Сяргей Хмяльніцкі.

Працаўнікі на хутары выказалі меркаваньне, што будынкі падпалілі звонку. Цьвердзяць: пажар ушчаўся ад вугольля. Нехта расклаў вогнішча, і агонь перакінуўся на хаты, выказваюцца працаўнікі

Арганізатары «Дранік-фэсту» спадзяюцца, што ён усё ж адбудзецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG