Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтар відэа пра затрыманьне сьляпога ў мэтро выдаліў свой профіль у сацыяльных сетках


Сьведка інцыдэнту Кірыл Калганаў выклаў у сеткі відэа пра тое, як 18 верасьня на станцыі менскага мэтро «Уручча» міліцыянты затрымлівалі сьляпога. Сам інцыдэнт выклікаў абурэньне пасажыраў.

Потым Кірыл памяняў прозьвішча і месца жыхарства, а відэа выдаліў:

«Я выдаліў пост для поўнага разбору інфармацыі, так што ўсё яшчэ наперадзе!».

Потым Кірыл выклаў скрыншот з пагрозамі на яго адрас. Акаўнт аказаўся фэйкавым. Як піша Наша Ніва, сёньня Кірыл выдаліў сваю старонку «уКантакце».

Сьледчы камітэт паведаміў, што вывучае акалічнасьці інцыдэнту ў падземным пераходзе станцыі мэтро «Уручча».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG