Служба бясьпекі Ўкраіны заяўляе, што сумесна з Галоўнай ваеннай пракуратурай прадухіліла забойства міністра ўнутраных спраў Арсена Авакава і шэраг іншых заказных забойстваў у Кіеве і Харкаве
Як паведамляе УНІАН са спасылкай на прэс-сакратара СБУ Алену Гітлянскую, праваахоўнікі выкрылі злачынную групу, якая рыхтавала забойствы высокапастаўленых чыноўнікаў міліцыі, народнага дэпутата, валанцёраў і бізнэсоўцаў.
У Харкаве 11 верасьня затрыманы адзін з арганізатараў групы — кіраўнік батальёна «Слабажаншчына». Як паведаміла УНІАН інфармаваная крыніца ў органах пракуратуры, затрыманы — міліцыі. Таксама суразмоўца агенцтва паведаміў, што акрамя Авакава зламысьнікі мелі намер забіць народнага дэпутата Ўкраіны, камандзіра батальёну «Азоў» Андрэя Білецкага.
Батальён патрульнай службы міліцыі асаблівага прызначэньня «Слабажаншчына» быў створаны ў красавіку 2014 году ў структуры Міністэрства ўнутраных спраў Украіны ў Харкаўскай вобласьці.