Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя нанесла авіяўдары па пазыцыях «Ісламскай дзяржавы» у Сырыі


Францускі прэзыдэнт Франсуа Алянд (ілюстрацыйнае фота)
Францускі прэзыдэнт Франсуа Алянд (ілюстрацыйнае фота)

Ваенна-паветраныя сілы Францыі нанесьлі першыя ўдары па пазыцыях экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава» ў Сырыі.

Паводле інфармацыі Елісейскага палаца, авіяўдарам падвергліся цэлі, якія былі вызначаны ў ходзе разьведвальных палётаў у папярэднія два тыдні. У заяве адзначаецца, што апэрацыя праводзілася пры каардынацыі з рэгіянальнымі партнэрамі Францыі.

«Францыя і надалей будзе наносіць ўдары кожны раз, калі паўстане пагроза яе бясьпецы», — гаворыцца ў дакумэнце.

У пачатку гэтага месяца францускі прэзыдэнт Франсуа Алянд заявіў, што Парыж разглядае нанясеньне удараў па пазыцыях «Ісламскай дзяржавы» ў Сырыі, адзначыўшы, што ў гэтай краіне плянуюцца тэракты супраць некалькіх дзяржаў, у тым ліку Францыі.

У верасьні 2014 году Францыя далучылася да ЗША ў правядзеньні ваенна-паветранай апэрацыі супраць ісламістаў ў Іраку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG