Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Разам з кухняй пасьпеў папрацаваць 4 дні». У Менску закрыўся бар «Тяни-толкай»


Бар «Тяни-толкай», фота з інстаграму Паўла Клышэўскага
Бар «Тяни-толкай», фота з інстаграму Паўла Клышэўскага

У Менску ўсяго пасьля чатырох дзён працы закрыўся бар «Тяни-толкай», які адкрыў саліст аднайменнай групы Павал Клышэўскі. Пра гэта Павал паведаміў у сваім фэйсбуку.

«Што ж, сябры. З сумам паведамляю, што з 21.11 бар „Тяни-толкай“ зачынены. Разам з кухняй пасьпеў папрацаваць цэлыя 4 дні. Напэўна, новы рэкорд», — напісаў Павал Клышэўскі.

Пра тое, што саліст вядомага беларускага гурту адкрыў у Менску бар «Тяни-толкай», стала вядома ў лістападзе. Яго адкрылі на Ўральскім завулку, дом 3.

Аднымі зь першых наведнікаў бару сталі ўдзельнікі пошукава-выратавальнага атраду «Анёл». Заснавальнік бару Павал Клышэўскі ў сацыяльных сетках выказаў ім павагу за дабро, якое яны робяць.

Як заўважыла «Наша Ніва», адзін з каналаў сілавікоў напісаў, што бар нібыта замовіў рэкляму на «экстрэмісцкім» рэсурсе.

26 кастрычніка 2020 году шэраг бараў, кавярняў і іншых установаў харчаваньня ў Менску і іншых гарадах далучыліся да агульнанацыянальнага страйку, абвешчанага дэмакратычнай лідэркай Беларусі Сьвятланай Ціханоўскай (сярод іх папулярныя ўстановы на Зыбіцкай і Кастрычніцкай вуліцах сталіцы). Пасьля гэтага да іх з праверкамі прыйшлі санстанцыя і іншыя дзяржаўныя арганізацыі. На падставе вынікаў праверак установы сталі масава закрываць рашэньнем санітарна-эпідэміялягічнай службы і Міністэрства аховы здароўя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG