Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь СІЗА КДБ вызвалілі памочніка Мясьніковіча Дзьмітрыя Шадко, — праваабаронцы


Дзьмітры Шадко
Дзьмітры Шадко

Праваабаронцы «Вясны» атрымалі інфармацыю, што 24 сакавіка на волю выйшаў памочнік старшыні Калегіі Эўразійскай эканамічнай камісіі Дзьмітры Шадко.

Акалічнасьці вызваленьня праваабаронцам невядомыя.

Дзьмітрыя Шадко затрымалі 9 сакавіка ў Маскве супрацоўнікі ФСБ. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, амаль адразу яго перавезьлі ў Менск.

На гэтым тыдні зьявілася інфармацыя, што яго абвінавачваюць паводле арт. 289 Крымінальнага кодэксу — «Акт тэрарызму». Шадко нібыта знаёмы зь беларусамі, якіх затрымалі па справе дывэрсіі на аэрадроме ў Мачулішчах.

Таксама на волю выйшлі яшчэ два чалавекі, якіх затрымалі нібыта праз датычнасьць да дывэрсіі ў Мачулішчах, — гэта Ільля Кабанаў і Руслан Масьлянкоў. Іх затрымалі 4 сакавіка, паведамляюць праваабаронцы.

Хто такі Дзьмітры Шадко

Дзьмітры Шадко нарадзіўся ў 1979 годзе ў Менску. Скончыў БДУІР і Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце. Працаваў у Цэнтральным камітэце Беларускага патрыятычнага саюзу моладзі, памочнікам генэральнага дырэктара, вядучым спэцыялістам ЗАТ «ТКД Юніспектр», адказным сакратаром, намесьнікам галоўнага рэдактара і галоўным рэдактарам часопіса «Планета».

У 2011 годзе Шадко стаў намесьнікам міністра інфармацыі, а празь некалькі гадоў — першым намесьнікам міністра сувязі і інфарматызацыі. На гэтай пасадзе ён прабыў да траўня 2019 году, потым падаў у адстаўку.

Апошнім часам Шадко займаў пасаду памочніка Міхаіла Мясьніковіча, старшыні Калегіі Эўразійскай эканамічнай камісіі (орган Эўразійскага эканамічнага саюзу, куды ўваходзяць Армэнія, Беларусь, Кіргізстан, Расея, Казахстан).

Шадко доўгі час быў зьвязаны з «ралевікамі» і час ад часу ўдзельнічаў у іхных імпрэзах — ён нібыта асабіста знаў некаторых людзей, якіх затрымалі ў справе дывэрсіі ў Мачулішчах.

«Ралевікі» (ролевы рух, або рух ролевых гульняў) — субкультура людзей, якія гуляюць у ролевыя гульні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG