У прэс-службе ГУ МНС па Растоўскай вобласьці заявілі, што на месца пажару выехалі спэцыялісты.
Па інфармацыі тэлеграм-канала Shot, на тэрыторыі могуць знаходзіцца склады з боепрыпасамі.
Паводле зьвестак тэлеграм-каналаў Baza і Shot, выбухі на месцы пажару каля будынка ФСБ працягваюцца. Baza піша, што пажар узьнік на складзе памежнага кіраваньня, дзе адбыўся выбух.
Партал 161.Ru з спасылкай на крыніцу ў сілавых структурах паведамляе, што прычынай пажару стала дэтанацыя боепрыпасаў.
Плошча пажару на тэрыторыі ўпраўленьня ФСБ у Растове-на-Доне на дадзены момант складае 800 квадратных мэтраў, паведамляюць расейскія тэлеграм-каналы.