Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве затрымалі мужчыну, якога падазравалі, што ён уладальнік Nexta


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Маскве затрымалі антываеннага актывіста Алега Селівёрава, якога падазравалі ў сувязі з каналам Nexta Live. Дома ў яго прайшоў ператрус, паведамляе праваабарончы праект «ОВД-Инфо».

У выніку ператрусу ў Селівёрава канфіскавалі тэхніку, а самога яго павезьлі на допыт. Мужчына пасьпеў сказаць родным, што яго падазраюць па артыкуле аб публічных закліках да ажыцьцяўленьня тэрарыстычнай дзейнасьці або аб тэракце.

Раней 27-гадовага Алега Селівёрава правяралі на дачыненьне да тэлеграм-каналу Nexta Live. Расейскія сілавікі сьцьвярджалі: сьледчыя лічаць, што менавіта на яго аформлены гэты тэлеграм-канал.

Гэтую інфармацыю зьняпраўдзіў і сам Алег Селівёраў, і тэлеграм-канал NEXTA Live.

«Па-першае, сам факт таго, што наш супрацоўнік можа знаходзіцца ў Расеі ці Беларусі — гэта абсурд. У мэтах бясьпекі ніводзін зь дзейных прадстаўнікоў рэдакцыі не наведвае названыя краіны. Па-другое, у рэдакцыі Nexta няма грамадзян РФ», — пракамэнтавалі ў NEXTA Live.

Nexta — беларускі праект, які заснаваў журналіст Сьцяпан Пуціла. Яго аўтары ў сваіх інтэрвію ніколі ня згадвалі пра супрацоўніцтва з расейцам Алегам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG