Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр сьпявак Барыс Майсееў


Барыс Майсееў
Барыс Майсееў

На 69 годзе жыцьця памёр сьпявак Барыс Майсееў. Пра гэта паведамляе РИА Новости са спасылкай на ягонага арт-дырэктара.

Дзесяць гадоў таму Майсееў перанёс інсульт, пасьля якога ў яго перасталі рухацца левая рука і верхняя губа, была парушана гаворка. Мікраінсульт у 2015 годзе пагоршыў стан здароўя артыста. У апошнія гады ён не зьяўляўся на публіцы і вёў адасобленае жыцьцё.

Барыс Майсееў нарадзіўся ў 1954 годзе ў Магілёве, у жаночай папраўчай калёніі. Ягоная маці, Геня Барысаўна Майсеева, адбывала там пакараньне па палітычным артыкуле.

Пасьля заканчэньня школы будучы сьпявак зьехаў у Менск, дзе паступіў у харэаграфічную вучэльню. Вучыўся ў балерыны Ніны Младзінскай, затым працаваў у Харкаўскім тэатры опэры і балету. У 1974-м здымаўся ў фільме «Ясь і Яніна» кінастудыі «Беларусьфільм».

Са сьпявачкай Алесяй выканаў песьню «Салавей сьпявае» па-беларуску.

Майсееў быў адным зь першых адкрытых сьпевакоў-геяў у Расіі. Па словах Майсеева, ён «ніколі не хаваў сваёй арыентацыі і ў мінулым часта за гэта атрымліваў». Але пазьней — у нулявыя — сьпявак стаў адмаўляць сваё дачыненьне да ЛГБТ-супольнасьці.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG