Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стваральнік Pink Floyd Роджэр Уотэрз напісаў адкрыты ліст Пуціну


Роджэр Уотэрз
Роджэр Уотэрз

Адзін з заснавальнікаў брытанскага рок-гурту Pink Floyd Роджэр Уотэрз апублікаваў зварот да прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна.

Уотэрз адзначыў, што ведае некалькі людзей, якія думаюць, што Пуцін хоча захапіць усю Эўропу. «Калі гэта так, ідзіце на ***», — зьвярнуўся Ўотэрз да Пуціна, выказаўшы здагадку, што тады «мы ўсе маглі б перастаць гуляць у ядзерную курыцу, у якой так камфортна каршунам па абодва бакі Атлянтыкі».

Раней ён напісаў два адкрытыя лісты Алене Зяленскай — жонцы прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага. У адным зь іх ён абвінаваціў у распальваньні вайны ва Ўкраіне крайніх нацыяналістаў, а раней абвінавачваў у гэтым прэзыдэнта ЗША. Пасьля лістоў Уотэрза ў польскім Кракаве адмянілі яго канцэрты, заплянаваныя на красавік 2023 году, а мясцовыя дэпутаты запатрабавалі абвясьціць Уотэрза пэрсонай нон грата.

Зяленская нагадала, што гэта Расея напала на Ўкраіну, зьнішчае гарады і забівае людзей, і параіла Ўотэрзу «прасіць міру ў прэзыдэнта іншай краіны».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG