Транспартная інспэкцыя правяла рэйды 20-31 траўня, праверыла 1000 аўтамабіляў таксі па ўсёй Беларусі і выявіла 1240 парушэньняў, паведамляе прэс-служба Мінтрансу.
Самыя распаўсюджаныя парушэньні:
- аўтамабіль-таксі аформлены з парушэньнямі патрабаваньняў Правілаў аўтаперавозак пасажыраў (зацьверджаны Саўмінам) — 796 фактаў;
- адсутнасьць у кіроўцы неабходных дакумэнтаў — 217 выпадкаў;
- адсутнасьць тэхагляду — 72;
- праца з выключаным таксомэтрам (або безь яго) — 51;
- адсутнасьць дамовы страхаваньня грамадзянскай адказнасьці аўтаперавозчыка перад пасажырамі — 39;
- кіроўца не прайшоў навучальныя курсы паводле зацьверджанай Мінтрансам праграмы — 28;
- ажыцьцяўленьне незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці — 7.