Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр папулярны актор савецкага кіно Леанід Кураўлёў


Леанід Кураўлёў
Леанід Кураўлёў

У Маскве памёр Леанід Кураўлёў, адзін з самых папулярных артыстаў савецкага і расейскага кіно. Яму было 85 гадоў.

10 студзеня яго даставілі ў шпіталь з пнэўманіяй. Тэсты на COVID-19 былі адмоўнымі. 22 студзеня стала вядома, што Леаніда Кураўлёва выпісалі і перавялі ў госьпіс. Паведамлялася, што лекары вылечылі пнэўманію, але надалі актору паліятыўны статус, піша расейскае выданьне «Коммерсантъ».

Сярод найбольш вядомых кінаработ Леаніда Кураўлёва — Жорж Міласлаўскі ў камэдыі «Іван Васільевіч мяняе прафэсію», сантэхнік Афанасій Баршчоў у камэдыі «Афоня», Шура Балаганаў у экранізацыі рамана Ільі Ільфа і Яўгена Пятрова «Залатое цяля».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG