Прычына сьмерці не называецца. Са спасылкай на Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі паведамляецца, што кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын — унук Кім Ір Сэна — выказаў спачуваньні.
«Кім Ён Чжу самааддана змагаўся за рэалізацыю лініі і палітыкі Працоўнай партыі і зрабіў унёсак у паскарэньне сацыялістычнага будаўніцтва і разьвіцьцё дзяржаўнай сацыяльнай сыстэмы карэйскага ўзору, займаючы важныя пасады ў партыі і дзяржаве на працягу многіх гадоў», — гаворыцца ў паведамленьні паўночнакарэйскіх СМІ.
Кім Ён Чжу нарадзіўся ў 1920 годзе. Падчас кіраваньня Кім Ір Сэна ён узначальваў Арганізацыйны аддзел Працоўнай партыі Карэі. У 1973 годзе яго зьмяніў пляменьнік Кім Чэн Ір, сын Кім Ір Сэна. Пасьля гэтага Кім Ён Чжу на працягу 20 гадоў не зьяўляўся на публіцы, але ў 1993 годзе вярнуўся ў партыю ў якасьці чальца Палітбюро і намесьніка старшыні Сталага камітэту Вярхоўнага Народнага Сходу. Апошні раз Кім Ён Чжу зьяўляўся ў дзяржаўных мэдыя КНДР у 2015 годзе.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў