Ціханоўская падала скаргу ў ЦВК на вынікі выбараў

Сьвятлана Ціханоўская, архіўнае фота
Сьвятлана Ціханоўская, архіўнае фота

Днём 10 жніўня кандыдатка ў прэзыдэнты Беларусі Сьвятлана Ціханоўская падала ў Цэнтральную выбарчую камісію скаргу на папярэднія вынікі прэзыдэнцкіх выбараў. Паводле ЦВК, яна набрала 10,09%, а Аляксандар Лукашэнка — 80,08%, паведаміў Tut.by.

Зранку аб’яднаны вакол Ціханоўскай штаб заяўляў, што не пагаджаецца зь лічбамі галасаваньня, агучанымі старшынёй ЦВК Лідзіяй Ярмошынай. Ціханоўская лічыць сябе пераможцай на выбарах кіраўніка дзяржавы. Сваю выснову яна аргумэнтавала колькасьцю ахвотных за яе прагаласаваць на ўчастках. На некаторых афіцыйныя вынікі паказалі яе перамогу ў першым туры.

​
XS
SM
MD
LG