Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская паведаміла пра афіцыйную перамогу ў першым туры на некаторых участках


Сьвятлана Ціханоўская падчас галасаваньня ў Менску 9 жніўня 2020
Сьвятлана Ціханоўская падчас галасаваньня ў Менску 9 жніўня 2020

На прэс-канфэрэнцыі штабу кандыдаткі ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай назвалі шэсьць участкаў у розных раёнах Менску, дзе, паводле афіцыйных пратаколаў, кандыдатка перамагла Лукашэнку зь вялікім адрывам.

Гэта ўчасткі №31 у Кастрычніцкім раёне а таксама, №70 і №37 у Першамайскім. На ўсіх трох участках яна атрымала большасьць галасоў. На ўчастку №37 было 297 галасоў за Аляксандра Лукашэнку і 838 за яе.

Tut.by таксама перадае: на ўчастку №51 у Кастрычніцкім раёне Менску Ціханоўская мела 1226 галасоў, Лукашэнка — 394; на ўчастку №105 у Шчомысьліцы, дзе былі назіральнікі «Праваабаронцаў за свабодныя выбары», 560 супраць 338 на карысьць Ціханоўскай, на суседнім участку 666 супраць 335.

Ціханоўская падзякавала сябрам гэтых выбарчых камісій за сумленны падлік і паабяцала дапамогу ў выпадку іх звальненьня.

На пытаньне, што на закрытых Лукашэнка набраў больш за 80 працэнтаў, Ціханоўская прапанавала пачакаць афіцыйных вынікаў.

Кандыдатка таксама паведаміла, што ня будзе прымаць удзелу ў пратэстах і будзе знаходзіцца ў штабе, каб дачакацца афіцыйнага абвяшчэньня вынікаў выбараў Цэнтральнай выбарчай камісіяй. Пры гэтым Ціханоўская асудзіла затрыманьні людзей, якія выйшлі на вуліцы беларускіх гарадоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG