Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Калі ласка, спыніце гвалт». Зварот Ціханоўскай да беларускіх грамадзян і сілавікоў у ноч на 10 жніўня


Сьвятлана Ціханоўская галасуе на выбарчым участку ў Менску 9 жніўня 2020
Сьвятлана Ціханоўская галасуе на выбарчым участку ў Менску 9 жніўня 2020

Марыя Калесьнікава, паплечніца кандыдаткі ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай, у жывым эфіры тэлеканалу «Настоящее время» зачытала зварот Святланы Ціханоўскай да беларусаў.

"Я — Сьвятлана Ціханоўская. У нас няма інтэрнэту, усю інфармацыю мы атрымліваем з паступаючых смс-паведамленьняў. Гэта вельмі трывожная і ўрыўкавая інфармацыя. Я прашу ўсіх, хто цяпер прымае рашэньні, і перш за ўсё камандзіраў спэцпадразьдзяленьняў: ня трэба ўжываць сілу супраць мірных грамадзян. У выпадку правакацый, калі ласка, ужывайце толькі сувымерныя і самыя неабходныя захады. Зараз любое сілавое супрацьстаяньне — гэта бессэнсоўна: краіна зьмянілася.

Мы не павінны адказваць гвалтам на мірны пратэст. Мы павінны берагчы сябе, берагчы ўсіх беларусаў. Я заўсёды падкрэсьлівала, што мы дзейнічаем толькі а рамках закону і выключна мірна.

Яшчэ раз прашу міліцыю і войскі памятаць пра тое, што яны частка народу. Яшчэ раз прашу выбарнікаў: ніякіх правакацыі, не трэба даваць падставу да ўжываньня да вас гвалту.

Я ведаю, што сёньня раніцай беларусы прачнуцца ў новай краіне і спадзяюся на тое, што заўтра будуць толькі добрыя навіны.

Калі ласка, спыніце гвалт. Перш за ўсё, афіцэры, я ведаю, вы можаце гэта зрабіць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG