«Нас мало, но есть». Вайцюшкевіч, Пытлева, Пугач, Naviband, Nizkiz і яшчэ два дзясяткі чалавек запісалі песьню-зварот. ВІДЭА

Ганна Шаркунова, кліп «Песня счастливых людей»
Ганна Шаркунова, кліп «Песня счастливых людей»

Беларуская поп-сьпявачка Ганна Шаркунова апублікавала на Youtube кліп «Песня счастливых людей». У запісе ўзялі ўдзел больш за два дзясяткі іншых беларускіх музыкаў.

«Нас мільёны. Мы ўсе ўнікальныя. У мэтро, на працы, на кухні і ў спальні. Лётаем у сьне, марым і верым, што мы аднойчы нешта зьменім. Нешта пабудуем, скасуем мяжы, штосьці пакінем, чым будзем ганарыцца. Хай шанцаў на гэта мала. Мала, але ёсьць!» — кажуць сьпевакі ў кліпе.

Песьня запісаная па-расейску, але асобыя радкі ў ёй гучаць на беларускай мове.

У запісе Ганны Шаркуновай узялі ўдзел сьпевакі Ўладзімер Пугач з гурту J:морс, Зьміцер Вайцюшкевіч, Валер Дайнэка і Іскуі Абалян, гурты Naviband і Nizkiz, комік Вадзім Галыгін, тэлевядоўца Каця Пытлева, дызайнэр Уладзімер Цэсьлер, кікбаксэр Віталь Гуркоў, які сьпявае ў гурце Brutto і многія іншыя людзі, якія прамаўляюць радкі песьні або проста зьяўляюцца ў кадры.

​
XS
SM
MD
LG