Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маладыя дзеячы культуры запісалі відэазаяву аб «пераломным моманце для беларусаў»


Раман Жыгараў і гурт Akute

Сьпявачка Лера Яскевіч, саліст гурту «Петля Пристрастия» Ільля Чарапко-Самахвалаў, удзельнікі гуртоў Intelligency, Akute, тэлевядоўца Каця Пытлева, блогер Андрэй Бонд, журналіст Дзьмітры Безкаравайны, спявачка Palina ды многія іншыя запісалі відэаролік «пра беларусаў ад беларусаў».

Зьяўленьне відэазвароту адбылося дзякуючы групавой ініцыятыве творчай інтэлігенцыі і самаарганізацыі ў рамках суполкі «КультПратэст». У ім артысты і мэдыяпэрсоны разважаюць аб «пераломным моманце для беларусаў».

«За гады незалежнасьці мы вырасьлі, сталі мацнейшымі, і сёньня мы — гэта ўжо іншая нацыя. Гэты ролік матывуе чарговы раз успомніць, хто ж мы ёсьць такія — беларусы», — тлумачаць удзельнікі здымак.

Па словах стваральнікаў відэароліка, гэта спроба зрабіць заяву ад усяго незалежнага беларускага мэдыя і культурнага асяродзьдзя, якое сёньня выступае з адзінай думкай.

У здымках відэазаявы ўдзельнічалі:

  • спявачка Лера Яскевіч
  • Ілья Чарапко-Самахвалаў (гурт «Петля Пристрастия»)
  • тэлевядоўца Каця Пытлева
  • музычны мэнэджар Дзьмітры Безкаравайны
  • музыка Пётра Клюеў
  • гурт Intelligency
  • Раман Жыгараў і Vicky Fates (гурт Akute)
  • блогер Андрэй Бонд
  • сьпявачка Palina
  • Павал Казлоў (гурт Molchat Doma)
  • паэт і аўтар Мікіта Найдзёнаў
  • рэжысэрка і акторка Паліна Дабравольская
  • сьпявачка Ліза Ліса
  • Дзяніс Тарасенка і Павал Гарадніцкі (гурт «Разьбiтае сэрца пацана»)
  • Анастасія Шпакоўская (гурт Naka)
  • Яраслаў Таміла (гурт Panska Moc)
  • Ігар Латушка (гурт Glitchhh)
  • Мікіта Бубашкін (гурт Groove Dealers)
  • Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць

    • Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
    • 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
    • Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
    • ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
    • Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
    • 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
    • 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
    • 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
    • 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
    • Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG