Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачалі судзіць затрыманых у чарзе ў менскую краму Symbal.by. Першыя выракі — штрафы 108–189 рублёў

абноўлена

Суд Савецкага раёну Менску 23 ліпеня пачаў разглядаць справы затрыманых 23 чэрвеня ў чарзе ў менскую краму Symbal.by, піша «Вясна».

Затрыманых судзяць за «парушэньне парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў» і «непадпарадкаваньне законнаму патрабаваньню».

Крама Symbal.by абвясьціла, што вымушаная спыніць сваю дзейнасьць праз праверкі з боку дзяржавы — і пад крамай утварылася чарга з ахвочых нешта купіць да закрыцьця. Крама тлумачыла, што не магла абслугоўваць людзей дастаткова хутка, бо з прычын, незалежных ад яе, там не было электрычнасьці. Да крамы пад’ехаў аўтазак, людзей з чаргі пачалі затрымліваць.

Вядома пра наступныя суды над затрыманымі ў чарзе:

  • Ільля Дземчанка — штраф 189 рублёў. Судзьдзя — С. Шаціла. Ч. 1 арт. 23.34 КаАП, арт. 23.4 КаАП.
  • Рафік Кенгерлі — штраф 108 рублёў. Судзьдзя — А. Воўк. Ч. 1 арт. 23.34 КаАП, арт. 23.4 КаАП.
  • Ігар Сурынін — штраф 108 рублёў.​ Судзьдзя — М. Фёдарава. Частка 1 арт. 23.34 КаАП, арт. 23.4 КаАП.
  • Аляксандар Кузьняцоў — штраф 108 рублёў. Судзьдзя — М. Фёдарава. Ч. 1 арт. 23.34 КаАП, арт. 23.4 КаАП.
  • Аляксандар Паплаўскі — штраф 108 рублёў. Судзьдзя — А. Воўк. Ч. 1 арт. 23.34 КаАП, арт. 23.4 КаАП.
  • Лобан А. —​ штраф 108 рублёў. Судзьдзя — С. Шаціла. Ч. 1 арт. 23.34 КаАП.
  • Кавалёў В. — штраф 108 рублёў​. Судзьдзя — А. Воўк. Ч. 1 арт. 23.34 КаАП, арт. 23.4 КаАП.
  • Райчонак А. Суд перанесьлі на 29 ліпеня. Судзьдзя — С. Шаціла. Ч. 1 арт. 23.34 КаАП, арт. 23.4 КаАП.
  • Бабурын М. — штраф 54 рублі​ (судзілі за 15 ліпеня). Судзьдзя — А. Воўк. Ч. 1 арт. 23.34 КаАП.
  • Галубкоў А. Суд перанесьлі на 29 ліпеня.​ Судзьдзя — М. Фёдарава. Арт. 23.4 КаАП.

Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць

  • Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
  • 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
  • Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
  • ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
  • Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
  • 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
  • 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
  • 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
  • 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
  • Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG