Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп і Макрон абмеркавалі «абвастрэньне замежнага ўмяшаньня ў Лібію»


Дональд Трамп, архіўнае фота

Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп і прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон 20 траўня правялі тэлефонныя перамовы і выказалі заклапочанасьць з нагоды «абвастрэньня замежнага ўмяшаньня» ў Лібіі, піша «Голас Амэрыкі».

Кіраўнікі Францыі і ЗША пагадзіліся адзін з адным у пытаньні неабходнасьці тэрміновай дээскаляцыі сытуацыі ў гэтай паўночнаафрыканскай краіне, абяскроўленай шматгадовай грамадзянскай вайной.

Два лідэры таксама абмеркавалі прагрэс у аднаўленьні сацыяльна-эканамічнай актыўнасьці ў ЗША і Францыі, а таксама ў адкрыцьці сусьветнай эканомікі, заблякаванай падчас пандэміі каранавірусу.

Трамп адзначыў, што ён зь нецярпеньнем чакае магчымасьці правесьці сустрэчу лідэраў краінаў «Вялікай сямёркі», у якую ўваходзяць ЗША, Канада, Японія, Нямеччына, Вялікая Брытанія, Францыя і Італія. У якім фармаце пройдзе гэтая сустрэча, пакуль не ўдакладняецца.

Раней ЗША заяўлялі, што расейскія войскі, якія дысьлякуюцца ў Лібіі, «дэстабілізуюць» гэтую краіну.

26 лістапада памочнік дзяржсакратара ЗША ў блізкаўсходніх справах Дэвід Шэнкер паведаміў, што Расея накіравала ў Сырыю «значны» вайсковы кантынгент, які падтрымлівае так званую Лібійскую нацыянальную армію — групоўку, якую ўзначальвае Халіфа Хафтар. Групоўка Хафтара з красавіка 2019 году вядзе наступ на лібійскую сталіцу Трыпалі, якая знаходзіцца пад кантролем прызнанага ААН Ураду нацыянальнай згоды.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG