Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лібію прыбывае ўсё больш наймітаў, — спэцпасланьнік ААН


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Лібію сьцякаецца ўсё больш узбраеньняў і наймітаў, што толькі пагоршыць канфлікт і супрацьстаяньне розных груповак на яе тэрыторыі, заявіла спэцпасланьніца ААН па гэтай паўночнаафрыканскай краіне Стэфані Ўільямс.

Зьвяртаючыся да чальцоў Рады Бясьпекі міжнароднай арганізацыі, Уільямс назвала сытуацыю трывожнай і заклікала ААН садзейнічаць таму, каб спыніць «бесьперапынную адпраўку замежнымі заступнікамі ўсё больш дасканалай і сьмяротнай зброі». У выніку, па яе словах, узброены канфлікт будзе толькі шырыцца і абернецца для лібійцаў разбуральнымі наступствамі.

Уільямс дадала, што вялікую шкоду Лібіі наносіць і каранавірус, прычым да піку заражэньняў, па яе словах, яшчэ далёка.

Заявы спэцпасланьніцы прагучалі на наступны дзень пасьля таго, як сілы лібійскага Ўраду нацыянальнай згоды, які падтрымлівае ААН, захапілі буйную вайсковую базу, якая знаходзілася пад кантролем байцоў мяцежнага генэрала Халіфы Хафтара.

Як адзначаюць заходнія агенцтвы, дапамогу Лібійскай нацыянальнай арміі, якую ўзначальвае Хафтар, аказваюць Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Эгіпет і Расея, тады як ураду ў Трыпалі садзейнічае турэцкае кіраўніцтва.

У траўні экспэрты ААН таксама заявілі, што, па іх дадзеных, шэрагі байцоў арміі Хафтара за апошнія месяцы папоўнілі ад 800 да 1200 наймітаў расейскай прыватнай вайсковай кампаніі (ЧВК) Вагнэра, якую СМІ зьвязваюць зь людзьмі з атачэньня прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG