Лінкі ўнівэрсальнага доступу

60 памерлі. У Беларусі прызналі 8022 выпадкаў COVID-19, плюс 741 за дзень


Міністэрства аховы здароўя Беларусі 23 красавіка апублікавала ў сваім Telegram-канале статыстыку распаўсюду COVID-19 у Беларусі.

Паводле Мінздароўя, на раніцу 23 красавіка ў Беларусі зафіксавалі:

  • агулам 8022 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19;
  • 60 памерлых, зь якіх усе, як піша міністэрства, былі «з шэрагам хранічных захворваньняў» і каранавіруснай інфэкцыяй;
  • 938 выпісаных пацыентаў, у якіх была каранавірусная інфэкцыя;
  • гэта значыць, за дзень выявілі яшчэ 741 выпадак і прызналі яшчэ 2 сьмерці, выпісалі яшчэ 169 пацыентаў;
  • ад пачатку эпідэміі ў краіне зрабілі 122 543 тэсты — гэта 7588 за дзень, хоць раней на дзень рабілі 4300–6400 тэстаў;
  • колькі пацыентаў у цяжкім стане ці на штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, а таксама колькі хворых выпісаныя дамоў на «амбуляторнае лекаваньне», не паведамляецца.

Днём раней Мінздароўя прызнала 7281 выпадак​ каранавірусу ў Беларусі (558 новых выпадкаў за дзень) і 58 сьмерцяў ад COVID-19. Статыстыка па асобных рэгіёнах не публікавалася.

Раней лічбы, якія Мінздароўя называла па асобных раёнах, не супадалі з названымі раённымі ўладамі. Лекары ананімна заяўляюць, што ня ўсім хворым ставяць адпаведны дыягназ. Міністэрства здароўя не залічвае ў памерлыя ад COVID-19 тых, у каго вірус «элімінавалі», а яны ўсё роўна памерлі.

21 красавіка місія Сусьветнай арганізацыі здароўя апублікавала вынікі вывучэньня сытуацыі ў Беларусі, заклікала да дадатковых захадаў дыстанцыяваньня, скасаваньня масавых мерапрыемстваў і пераходу на дыстанцыйную адукацыю. Дзяржаўныя СМІ перадалі толькі тое, за што WHO пахваліла Беларусь, але не перадалі рэкамэндацыяў, якія Беларусь не выконвае.

23 красавіка Аляксандар Лукашэнка сабраў кіраўніцтва дзяржавы на нараду ў Палацы незалежнасьці. Сярод іншага ён заявіў:

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG