Лінкі ўнівэрсальнага доступу

45-гадовая мэдсястра памерла ад пнэўманіі ў Докшыцах, дзе зафіксавалі ўспышку каранавірусу


Гэта першая сьмерць мэдычнага супрацоўніка ў райцэнтры Докшыцы Віцебскай вобласьці. У яе быў пацьверджаны каранавірус. Вядома, што мэдсястра Ксенія Р. працавала ў цэнтральным раённым шпіталі. Гэтую інфармацыю Свабодзе паведамілі адначасова некалькі мэдыкаў з Докшыцаў.

Гэты райцэнтар з насельніцтвам 7 тысяч чалавек застаецца адным з асяродкаў распаўсюду каранавірусу ў Віцебскай вобласьці.

Афіцыйных камэнтароў пакуль няма. У прыёмнай Докшыцкага цэнтральнага раённага шпіталя кінулі тэлефонную трубку, калі пачулі пытаньне карэспандэнта Свабоды.

Цяпер нам вядома, што памерлай мэдсястры было 45 год. Яна трапіла ў рэанімацыю 9 красавіка. На наступны дзень яе падключылі да апарату штучнай вэнтыляцыі лёгкіх.

Прычынай сьмерці Аксаны Радкевіч стаў каранавірус. Так напісана ў пасьведчаньні аб сьмерці, паведаміла Свабодзе сястра Аксаны.

«Яна працавала на заборы крыві ў паліклініцы. На аналізы ўсе прыходзілі да яе. Там, відаць, і падпхапіла вірус», — распавяла Свабодзе сястра памерлай мэдсястры.

Раней Свабода пісала, што ў шпіталі ў Докшыцах ляжаць некалькі мэдыкаў, хворых на COVID-19.

Па стане на 17 красавіка ў Докшыцах былі пацьверджаныя 72 выпадкі захворваньня на COVID-19. Агулам у Беларусі каранавірус выяўлены ў 419 мэдыкаў.

У сувязі з эпідэміяй каранавірусу ў Докшыцкім раёне прынятыя надзвычайныя меры. У гарадзкіх школах Докшыцаў і Бягомля вучняў перавялі на дыстанцыйнае навучаньне. Алег Кавалёнак, старшыня райвыканкама, распавядаў, як у раёне яшчэ даюць рады эпідэміі:

  • закрылі рынкі, лазьні, водна-аздараўленчы цэнтар;
  • забаранілі правядзеньне масавых мерапрыемстваў;
  • з 13 красавіка зьбіраліся перайсьці на дыстанцыйнае навучаньне ў школах Докшыц і Бегамлі, але Міністэрства адукацыі падоўжыла вясновыя канікулы да 18 красавіка;
  • камбінат бытавога абслугоўваньня і школы гораду шыюць маскі;
  • адзінокім старым людзям дастаўляюць тавары першай неабходнасьці сацыяльныя работнікі і валянтэры БРСМ і Чырвонага Крыжа.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG