Лінкі ўнівэрсальнага доступу

72 выпадкі каранавірусу пацьвердзілі ў Докшыцах. Стала вядомая статыстыка зь Віцебшчыны


Машына хуткай дапамогі каля цэнтралнага раённага шпіталя ў Докшыцах

Інфармацыю пра колькасьць хворых на COVID-19 у Віцебскай вобласьці агучылі ў абласным штабе супрацьдзеяньня пашырэньню каранавірусу, перадае БелТА.

У Докшыцкім раёне афіцыйна пацьвердзілі наяўнасьць 72 пацыентаў з COVID-19.

У іншых раёнах наступная колькасьць хворых COVID-19:

  • Бешанковіцкі — 27;
  • Лёзьненскі — 22;
  • Браслаўскі — 1
  • Мёрскі — 1.

Адкрытую статыстку па колькасьці інфэкаваных каранавірусам у іншых раёнах раней публікавалі «Народныя навіны Віцебска» :

  • Аршанскі — 40;
  • Верхнядзьвінскі — 1;
  • Віцебскі — 1000;
  • Вушацкі — 8;
  • Гарадоцкі — 4;
  • Глыбоцкі — 2;
  • Дубровенскі — 1;
  • Пастаўскі — 13;
  • Полацкі — 9;
  • Сеньненскі — 2;
  • Шумілінскі — 12.

Такім чынам, каранавірус пацьверджаны ў 16 раёнах з 21 у Віцебскай вобласьці. Найбольшая шчыльнасьць хворых — у Докшыцкім і Віцебскім раёнах.

Іншую статыстыку пазьней агучыў міністар аховы здароўя. Падчас прэсавай канфэрэнцыі Ўладзімер Каранік паведаміў, што ў Докшыцах 20 лябараторна пацьверджаных выпадкаў COVID-19, у Бешанковічах — 7, у Лёзна — 8. На апараце штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, па словах міністра, у Докшыцах знаходзяцца два чалавекі.

Начальнік галоўнага ўпраўленьня аховы здароўя Віцебскага аблвыканкаму Міхаіл Вішнявецкі паведаміў, што пацыентаў з вострымі рэсьпіраторнымі захворваньнямі ў вобласьці становіцца меней. За апошнія суткі іх колькасьць зьнізілася на 19,4% амаль ва ўсіх раёнах, сказаў ён.

Як пісала Свабода, у горадзе Докшыцах Віцебскай вобласьці адбыўся ўсплёск пнэўманіі. Паводле афіцыйнай інфармацыі, на 8 красавіка ў раённым шпіталі былі 85 пацыентаў з пнэўманіяй, сярод іх і людзі з пацьверджаным каранавірусам. Няпрофільныя аддзяленьні мясцовай лякарні перавялі пад прыём пацыентаў з пнэўманіяй.

Больш за тыдзень докшыцкія ўлады не адказвалі на пытаньні журналістаў пра эпідэмію каранавірусу ў рэгіёне, не называлі колькасьці хворых і памерлых ад пнэўманіі і каранавірусу. Таксама новай інфармацыі пра гэта не публікавала раённая газэта.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG