Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка расказаў пра «расслабленасьць» і «расхлябанасьць» сярод некаторых мэдыкаў


На нарадзе з урадам 23 красавіка Аляксандар Лукашэнка абурыўся тым, што дзясяткі лекараў заразіліся COVID-19. Газэта ягонай адміністрацыі «СБ. Беларусь сегодня» прыводзіць цытату, якую не перадавала ні прэс-служба Лукашэнкі, ні дзяржаўнае агенцтва БелТА:

«Мы пачыналі гэтую барацьбу толькі сіламі Міністэрства аховы здароўя, — казаў Лукашэнка. — І зь некаторай такой расслабленасьці нашых лекараў. Я б сказаў, што ў асобных выпадках — расхлябанасьці. І гэта прывяло да таго, што мы атрымалі гэтую заразу ў некалькіх дзясяткаў лекараў. І нам давялося лячыць лекараў.

Таму ніякай расхлябанасьці! За гэта міністар адкажа галавой разам з профільным віцэ-прэм'ерам і ўрадам агулам. Разьбярыцеся: як лекаваць людзей у лякарнях з пункту гледжаньня бясьпекі мэдычнага пэрсаналу?

Мяне інфармуюць да гэтага часу, што „ай, ладна, зараз зайду, што-небудзь зраблю“. Зайшла, заразілася, панесла заразу ў грамадзтва».

Паводле Лукашэнкі, калі «сабрацца там, дзе трэба сабрацца», то «ўсё пройдзем роўна, спакойна, так, як ідзе сёньня».

Таксама Лукашэнка загадаў «задзейнічаць усіх спэцыялістаў: і цывільных, і вайсковых», але «не таму, што надзвычайная абстаноўка», а толькі таму, што вайскоўцы маюць «вольных людзей і магутнасьці», і для іх барацьба з каранавірусам — «гэта добрая школа».

Міністэрству аховы здароўя ён параіў не рабіць захадаў «на ўсялякі выпадак»:

«Калі ствараць умовы „на ўсялякі выпадак“, значыць, недзе трэба падціскаць, недзе нешта трэба напружваць, закрываць, прыбіраць. А за кошт чаго будзем жыць „на ўсялякі выпадак“?»

Паводле Лукашэнкі, не рабіць такіх захадаў было «жэстачайшым патрабаваньнем», але не «жалезабэтонным»: маўляў, «прыходзьце, дзень і ноч даказвайце, што трэба тое ці іншае мерапрыемства правесьці, і мы імгненна гэта зробім».

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG