Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фінляндыя адрэзала сталіцу ад рэшты краіны


Улады Фінляндыі увядуць абмежаваньні на перамяшчэньне паміж сталічным рэгіёнам — Хэльсынкі і гарадамі вакол яго — з астатнімі часткамі краіны да 19 красавіка праз пашырэньне каранавірусу.

Пра гэта паведаміла на прэс-канферэнцыі прэм’ер-міністар краіны Сана Марын.

«Паводле нашай ацэнкі, адзіны эфэктыўны спосаб спыніць эпідэмію — гэта скараціць кантакты паміж людзьмі. Перамяшчэньне са сталічнага рэгіёну Уўсімаа будзе абмежаванае да 19 красавіка, будзе забаронены ўезд і выезд», — сказала яна.

Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі

Прэм’ерка ўдакладніла, што абмежаваньне на ўезд і выезд ня будзе тычыцца паездак па працы, а таксама па асабістых прычынах, але ўсе забаўляльныя паездкі будуць забароненыя.

Марын паведаміла таксама, што рашэньня закрыць рэстараны і кавярні з прычыны эпідэміі на гэтым тыдні ўладам прыняць ня ўдасца, але запатрабавала ад уладальнікаў гэтых установаў закрыць іх на ўласную ініцыятыву, паабяцаўшы падтрымку. Яна сказала, што рэстараны змогуць прадаваць ежу на вынас.

Колькасьць выпадкаў заражэньня каранавірусам у Фінляндыі вырасла ў сераду да 880, за содні павялічыўшыся на 88. 21 сакавіка была зарэгістраваная першая ў краіне сьмерць — памёр пажылы чалавек, у сераду зарэгістраваныя яшчэ дзьве сьмерці.

З 19 сакавіка па 13 красавіка Фінляндыя закрыла межы. У краіне пераведзеныя на дыстанцыйнае навучаньне школы і ВНУ, дзіцячыя сады надалей працуюць, аднак бацькам рэкамэндуецца пакідаць дзяцей дома. Акрамя таго, забаронена зьбірацца ў групы больш чым 10 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG