Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канскі фэстывальны палац ператварылі ў прытулак для бяздомных. ФОТА


Канскі фэстывальны палац
Канскі фэстывальны палац

Кожны дзень там знаходзіцца ад 50 да 70 чалавек якія ня маюць свайго даху над галавой. У залі фэстывальнага палаца стаяць ложкі, накрытыя коўдрамі, арганізаваныя ванныя пакоі, сталоўкі і месцы, дзе можна паглядзець тэлевізар.

Ёсьць нават адмысловыя клеткі для сабак — многія бяздомныя маюць сваіх жывёлак. На ўваходзе ва ўсіх гасьцей мераюць тэмпэратуру, праводзяць эпідэміялягічныя інтэрвію.

Падчас пандэміі, калі ўсе павінны «заставацца дома», бяздомнікі знаходзяцца ў асаблівай сытуацыі. У часы абмежаваньняў іх караюць за тое, што знаходзяцца на вуліцы, штрафамі, якія яны ня могуць заплаціць. Грамадзкія арганізацыі пратэстуюць супраць гэтага. Яны заклікаюць стварыць дадатковыя месцы ў гарадах, дзе маглі б жыць бяздомныя.

У Францыі толькі ў парыскім рэгіёне налічваецца больш за 60 000 бяздомных.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG