Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Азэрбайджане адзначаюць 30-ю гадавіну «Чорнага студзеня». Што тады адбылося


Людзі сабраліся каля раздушанай машыны
Людзі сабраліся каля раздушанай машыны

У Азэрбайджане ў панядзелак адзначаюць 30-ю гадавіну «Чорнага студзеня» і ўспамінаюць ахвяр вайсковай апэрацыі, якую правяло кіраўніцтва СССР з мэтай здушыць мясцовую апазыцыю. Прэзыдэнт краіны Ільхам Аліеў ушанаваў памяць загінулых на «Алеі шахідаў».

Міністэрства замежных спраў Азэрбайджана выступіла з заявай з нагоды падзеяў 20 студзеня 1990 году. У ведамстве лічаць, што тыя падзеі патрабуюць палітычнай і прававой ацэнкі ад міжнароднай супольнасьці і павінны кваліфікавацца, як злачынства супраць чалавечнасьці. У МЗС лічаць, што былое кіраўніцтва СССР нясе прамую адказнасьць за гібель больш за 140 мірных жыхароў.

Людзі каля цела загінулага
Людзі каля цела загінулага

У ноч з 19 на 20 студзеня 1990 года савецкае кіраўніцтва накіравала ў Баку і іншыя гарады Азэрбайджанскай ССР вайсковую групоўку для падаўленьня пратэстных хваляваньняў.

Апэрацыя пад назвай «Удар», па сьведчаньнях відавочцаў і журналістаў, суправаджалася неапраўданым прымяненьнем сілы з боку савецкіх вайскоўцаў. У выніку загінула больш за 140 мірных жыхароў, больш за 700 атрымалі раненьні, больш за 800 былі арыштаваныя.

Падзеі студзеня 1990 года сталі наступствам распачатага карабахскага крызісу і няздольнасьці савецкага кіраўніцтва вырашыць гэты канфлікт. У гэты час была сфарміравана палітычная арганізацыя Нацыянальны фронт Азэрбайджана, якая ўстала на чале нацыянальнага руху ў краіне.

З канцы 1989 году прыхільнікі НФА пачалі праводзіць масавыя мітынгі, якія зьбіралі тысячы мясцовых жыхароў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG