ЦВК: з выбараў зьнялі 9 кандыдатаў, 22 сышлі самі, 2 аднавіліся

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Свабодзе расказалі пра статыстыку аб зьнятых з выбараў кандыдатаў у Палату прадстаўнікоў па стане на 31 кастрычніка.

  • Спачатку па ўсёй краіне было зарэгістравана 560 кандыдатаў.
  • 9 пазбавілі рэгістрацыі за розныя парушэньні.
  • 22 кандыдаты самі падалі заявы аб зьняцьці з выбараў.
  • 1 кандыдат быў адноўлены выбарчай камісіяй пасьля абскарджаньня рашэньня аб зьняцьці.
  • 1 кандыдат быў адноўлены паводле рашэньня суду.

Сярод кандыдатаў, якіх канчаткова зьнялі з выбараў або якія яшчэ абскарджваюць зьняцьце, шасьцёра прадстаўляюць рух «Эўрапейская Беларусь».

Кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары» адзначала, што самі здымаюцца з выбараў пераважна праўладныя кандыдаты, а зьвесткі пра папярэджаньні апазыцыйным кандыдатам паступаюць «ледзь ня кожны дзень». На думку экспэрта кампаніі Валянціна Стэфановіча, «улады вярнуліся да ранейшых найгоршых практык па нядопуску апазыцыі да выбараў» і магчыма, што «да ўласна выбараў ніхто з апазыцыі ня дойдзе».

​
XS
SM
MD
LG