Лукашэнка пра выбары: Абярэм патрэбных прэзыдэнта і дэпутатаў

Аляксандар Лукашэнка, верасень 2019
Аляксандар Лукашэнка, верасень 2019

Падчас наведваньня менскай Акадэміі кіраваньня 18 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка распавёў пра свае чаканьні ад будучых парлямэнцкіх і прэзыдэнцкіх выбараў. Відэа з сустрэчы апублікаваў You-Tube канал Агенцтва тэлевізійных навінаў.

Што сказаў Лукашэнка?

  • Апошнім часам падчас прызначэньня чыноўнікаў Лукашэнка кажа ім, што падчас выбараў «трэба паказаць, што ў краіне ёсьць улада».
  • «Абярэм патрэбных дэпутатаў і прэзыдэнта. А ня тых, якіх на Западзе ці Ўсходзе хочацца».
  • Спаслаўшыся на Леніна сказаў, што ўладу трэба трымаць моцна. Але яе трэба ўтрымліваць «нейкімі прымальнымі, больш-менш дэмакратычнымі мэтадамі». «Калі мяне, напрыклад, тычыцца. Каб людзі неяк нармалёва гэта ўспрымалі».

​
XS
SM
MD
LG