Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад Менскам ДАІ спыніла легкавік, якім кіраваў 9-гадовы хлопчык


Як высьветлілася, бацька 9-гадовага хлопчыка вырашыў навучыць таго ездзіць на аўтамабілі.

5 кастрычніка супрацоўнікі ДАІ ў вёсцы Валяр’янава пад Менскам заўважылі аўтамабіль «Фольксваген», якім кіравала дзіця. Як высьветлілася, бацька вырашыў навучыць хлопчыка кіраваць аўтамабілем — пасадзіў за стырно, а сам сядзеў побач, на пярэднім пасажырскім сядзеньні, паведамляе прэс-служба УУС Менскага аблвыканкаму.

На бацьку склалі адміністрацыйны пратакол паводле ч.1 арт.18.19 КаАП Беларусі (за перадачу права кіраваньня аўтамабілем асобе, якая ня мае тое права), а таксама перадалі ўсе матэрыялы ў інспэкцыю ў справах непаўналетніх для далейшага разгляду.

Паводле беларускага заканадаўства, навучаньне ў аўташколе на катэгорыю «B» можна праходзіць з 16-гадовага ўзросту, здаваць іспыты на правы — з 18 гадоў (у тым ліку на катэгорыю «А»). Індывідуальнае навучаньне ваджэньню дазволена толькі на агароджаных пляцоўках або аўтадромах, закрытых для дарожнага руху, а той, хто вучыць, павінен мець пры сабе пасьведчаньне кіроўцы адпаведнай катэгорыі і стаж, ня меншы за 2 гады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG