Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па дарогах Кобрыншчыны хадзіў слон ВІДЭА


Ілюстрацыйнае фота

Сёньня жыхарка вёскі Вялікія Ляпесы ў Кобрынскім раёне затэлефанавала ў дзяжурную службу Кобрынскага РАУС і расказала міліцыянтам, што ў вёсцы Ляскова па гравійнай дарозе ходзіць слон.

У названы населены пункт неадкладна прыбыў экіпаж ДАІ супольна з участковым інспэктарам. Яны выявілі там слана, які хадзіў уздоўж дарогі і палохаў мясцовых жыхароў.

Побач быў прадстаўнік цырку «Дзіва» — арганізацыі-ўладальніцы жывёлы. Ён растлумачыў, што каля вёскі Імянін ў іх ёсьць тэрыторыя, дзе ўтрымліваюцца цыркавыя жывёлы, якія чакаюць мытнага афармленьня. Выяўлены слон пасьвіцца на вольным папасе. Сёньня раніцай ён зламаў плот і выйшаў з тэрыторыі пашы.

Абышлося без здарэньняў, супрацоўнікі міліцыі дапамаглі вярнуць жывёлу назад у загон.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG