Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Латвіі экс-начальніка памежнай аховы западозрылі ў махлярстве пры будаўніцтве на межах з Расеяй і Беларусьсю


Мяжа Латвіі і Расеі, 2019 год

Бюро ўнутранай бясьпекі Дзяржаўнай паліцыі Латвіі затрымала былога начальніка Дзяржаўнай памежнай аховы Нормундса Гарбарса. Яго падазраюць у парушэньнях закону пры будаўніцтве інфраструктуры на межах зь Беларусьсю і Расеяй, піша агенцтва LETA.

Затрымалі таксама намесьніка начальніка ўпраўленьня ўзбраеньня, лягістыкі і тэхнічных рэсурсаў і двух прадстаўнікоў неназванай дарожна-будаўнічай кампаніі Латвіі.

У працэсе будаўніцтва на мяжы «былі выяўленыя магчымыя неадпаведнасьці тэхнічным умовам, а таксама самавольнае высяканьне дрэваў у памежнай зоне», а фінансавыя апэрацыі кампаніі «маюць прыкметы адмываньня грошай».

50-гадовы Нормундс Гарбарс узначальваў памежную ахову з 2009 году, звольніўся ў студзені 2019-га.

Міністэрства ўнутраных справаў Латвіі мела накіраваць у 2017–20 гадах дзясяткі мільёнаў эўра на ўмацаваньне мяжы з Расеяй (20,6 млн) і Беларусьсю (10,7 млн). «Дзеля прадухіленьня кантрабанды і нелегальнай міграцыі» плянавалася нават збудаваць на асобных участках агароджу, не ніжэйшую за 2 мэтры, — пакуль такая зьявілася толькі на мяжы з Расеяй.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG