Міністэрства замежных спраў Беларусі 26 жніўня адказала на крытыку ад літоўскіх калег цытатай з расейскага пісьменьніка Льва Талстога.
«Чым больш вінаваты сам перад сваім, хоць бы і схаваным, сумленьнем, тым ахвотней і мімаволі шукаеш віны іншых, і асабліва тых, перад кім вінаваты», — напісалі ў фэйсбуку беларускага МЗС.
Што адбылося?
На сайце МЗС Літвы 23 жніўня апублікавалі заяву кіраўніка ведамства Лінаса Лінкявічуса. У заяве сьцьвярджалася, што ў апублікаваным пляне ліквідацыі недахопаў, якія выявілі падчас стрэс-тэстаў Астравецкай АЭС, не прадугледзелі выкананьне рэкамэндацый міжнародных экспэртаў. Лінкявічус заклікаў Беларусь у найбліжэйшы час перадаць Эўрапейскай групе рэгулюючых органах ядзернай бясьпекі плян дзеяньняў па ліквідацыі недахопаў, якія выявілі падчас стрэс-тэставаньня.
Як адказалі ў беларускія дыпляматы?
Паводле МЗС Беларусі дэфіцыты бясьпекі на Астравецкай АЭС ня выявілі ні падчас стрэс-тэстаў, ні падчас праверкі з боку эўрапейскіх рэгулятараў. Парады беларускага і эўрапейскіх рэгулятараў тычыліся далейшага плянамернага павышэньня запасаў трываласьці станцыі.
На думку дыпляматаў, праект Беларускай АЭС цяпер адзіны, які прайшоў па новым больш жорсткі стандартаў.