Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-дырэктара кампаніі, якая праектавала для Беларускай АЭС, асудзілі за хабар


Да 8,5 года калёніі ўзмоцненага рэжыму прыгаварыў суд былога дырэктара прадпрыемства «Белэнэргасеткапраект». Намесьнік генэральнага дырэктара прадпрыемства «Аб’яднанае дыспэчарскае упраўленьне» атрымаў 8 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Пра гэта паведаміла прэс-служба Вярхоўнага суду, абазначыўшы фігурантаў справы літарамі К. і В.

Прысуд у законную сілу яшчэ не ўступіў і можа быць абскарджаны.

Але яшчэ 21 верасьня сайт Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі паведаміў, што супрацоўнікамі КДБ пры атрыманьні хабару 20 тысяч даляраў 18 верасьня быў затрыманы гендырэктар прадпрыемства «Белэнэргасеткапраект» Андрэй Караткевіч. Паводле КДБ, пасярэднікам у атрыманьні хабару быў дырэктар «Аб’яднанага дыспэтчарскага ўпраўленьня» Ўладзімер Васільчанка.

«Падазраваныя зьмешчаныя ў СІЗА КДБ і далі прызнальныя паказаньні», — паведаміў тады КДБ.

Караткевіч і Васільчанка, паводле КДБ, арганізавалі злачынную схему па атрыманьні хабару ад камэрцыйных структур. Сьледчыя сьцьвярджалі, што за «адкаты» камэрсантам гарантавалася перамога ў тэндэрах на пастаўку абсталяваньня.

«Белэнэргасеткапраект» займаецца праектаваньнем ліній энэргаперадач і электраабсталяваньня. На прадпрыемстве распрацоўвалі праектную дакумэнтацыю па комплексе супрацьаварыйнай аўтаматыкі Беларускай АЭС, якая будуецца ў Астраўцы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG