Улады патрабуюць, каб «Айпаўэр» вярнуў грошы, на якія будаваўся акумулятарны завод

Акумулятарны завод пад Берасьцем, чэрвень 2019
Акумулятарны завод пад Берасьцем, чэрвень 2019

Берасьцейскі аблвыканкам запатрабаваў ад ААТ «АйПаўэр» вярнуць сродкі, узятыя ў інавацыйным фондзе на будаўніцтва акумулятарнага заводу. Пра гэта сказаў на прэс-канфэрэнцыі старшыня Берасьцейскага аблвыканкаму Анатоль Ліс, піша «Виртуальный Брест».

«АйПаўэр» мусіць вярнуць грошы аблвыканкаму да 14 верасьня.

Паводле ўмоваў інвэстыцыйнай дамовы паміж аблвыканкамам і «АйПаўэр», прадпрыемства мусіла ўвесьці завод у эксплюатацыю да 31 ліпеня 2019 году. Гэтага не адбылося, і кампанія-інвэстар мусіць вярнуць грошы ўладам. Таму 14 жніўня аблвыканкам запатрабаваў «АйПаўэр» вярнуць грошы добраахвотна цягам месяца.

​
XS
SM
MD
LG