Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Труны яго не цікавілі


Антуан Вірц, «Пахаваньне жывым» (1854)

Напачатку 80-х камандаваньне роты даручыла мне завезьці камісаванага «самастрэла» дахаты. Нябога адсек сабе палец дзьвярыма чыгуначнага пульману.

У Кіеве мы рабілі перасадку на Крывы Рог. Мелі чатыры гадзіны вольнага часу. Запісаліся на экскурсію па горадзе, якая закончылася наведваньнем лёхаў Кіева-Пячорскай лаўры.

Паблукаўшы, сярод трунаў, па падзямельлі, экскурсійная група выйшла на божы сьвет. Але «самастрэла» сярод нас не аказалася. Пагукаўшы і крыху пачакаўшы, я з усімі паехаў на вакзал.

«Самастрэл» сядзеў у пачакальні і паглынаў марозіва.

— Дзе ты поўзаеш. Я стаміўся цябе чакаць, — першае, што я пачуў ад яго.

Чалавек ехаў на «гражданку». Сьпяшаўся. Труны яго не цікавілі.

Алесь Аркуш

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG