Мінпрыроды лічыць, што акумулятарны завод у Берасьці не адпавядае экалягічным патрабаваньням

абноўлена
Акумулятарны завод у Берасьцейскім раёне
Акумулятарны завод у Берасьцейскім раёне

Тэлеграм-канал Nexta апублікаваў ліст Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, на падставе якога 14 чэрвеня прыпынілі будаўніцтва акумулятарнага заводу ў Берасьці.

Паводле апублікаванага дакумэнту, Мінпрыроды адмовіла адказнай за будаўніцтва заводу кампаніі «АйПаўэр» у выдачы заключэньня аб адпаведнасьці завершанага будаўніцтва патрабаваньням экалягічнай бясьпекі.

У чэрвені падчас пусканаладачных работ на заводзе зафіксавалі перавышэньне забруджвальных выкідаў у атмасфэрнае паветра.

На сустрэчы з пратэстоўцамі супраць заводу 12 чэрвеня старшыня Ліс дапускаў, што акумулятарны завод закрыюць.

Абнаўляецца

​
XS
SM
MD
LG