Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэрыял «Чарнобыль» перакладуць на беларускую мову


Тэлесэрыял «Чарнобыль» вытворчасьці амэрыканскага HBO і брытанскага Sky неўзабаве стане даступны ў беларускай агучцы: над ёй супольна працуюць расейскае «Амедиа ТВ» і беларускі відэасэрвіс VOKA, паведамляе апошні ў прэс-рэлізе.

Папярэдне плянуецца, што беларуская агучка стане даступнай у пачатку ліпеня — сэрыял тады мае зьявіцца ў разьдзеле «Cinevoka — кіно па-беларуску» на сайце відэасэрвісу апэратара Velcom/A1. Пра пляны паказаў на іншых сэрвісах або на «звычайнай» тэлевізіі пакуль не паведамлялася.

«Чарнобыль» ад HBO — мастацкі, а не дакумэнтальны сэрыял, але яго сюжэт даволі блізкі да рэальных падзеяў, аўтары ўжываліў тым ліку кнігу «Чарнобыльская малітва» Сьвятланы Алексіевіч. Першыя чатыры эпізоды высока ацэненыя крытыкамі і гледачамі — паводле рэйтынгу IMDb, гэта наогул найлепшы сэрыял за ўсе часы. Пяты і апошні эпізод амэрыканска-брытанска сэрыялу «Чарнобыль» выйдзе ў ноч з 3 на 4 чэрвеня.

Сэрвіс VOKA платны ў той частцы, што тычыцца фільмаў і сэрыялаў, але мае 7 дзён бясплатнай пробнай падпіскі. Раней для Voka пераклалі на беларускую апошні сэзон «Гульні тронаў», агулам у плянах кампаніі агучка дзясяткаў фільмаў.

velcom таксама падтрымлівае праект «Беларускія ўікэнды» — студыя «Кінаконг» пры ўдзеле апэратара перакладае на беларускую мову фільмы для кінатэатраў. Нядаўна ў межах праекту пераклалі клясычны баявік «Тэрмінатар–2», фільм па-беларуску яшчэ паказваюць у Менску.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG